Мазыры), радыётэхнічнай і радыёэлектроннай прамысловасці, прадпрыемстваў 
абарончага  комплексу  аптычнага  прыборабудавання.  У  гады  восьмай (1966–
1970  гг.),  дзевятай (1971–1975 гг.)  і  дзесятай (1976–1980 гг.)  пяцігодак  былі 
пабудаваны  новыя  буйныя  прадпрыемствы  іншых  галін  вытворчасці.  Многія 
прадпрыемствы  пераходзілі  на  выпуск  новай  прадукцыі,  палепшылася  якасць 
прадукцыі старэйшых заводаў рэспублікі. 
У  мэтах  максімальнага  развіцця  энтузіязму  працоўных  выкарыстоўваліся 
сацыялістычнае спаборніцтва, розныя працоўныя пачыны. І хоць па афіцыйных 
звестках  колькасць  удзельнікаў  спаборніцтва  пастаянна  расла (напрыклад,  у 
1979 г. у рэспубліцы ў асабістых і калектыўных формах спаборніцтва прымалі 
ўдзел каля 4 млн чалавек, ці 93% агульнай колькасці працоўных, а больш за 2,3 
млн чалавек былі ўдзельнікамі руху за камуністычныя адносіны да працы), яно 
ўсё больш і больш вызначалася фармалізмам, а часта наогул вялося на паперы. 
Некаторыя “пачыны” ствараліся штучна і хутка паміралі. 
Неабходна  сказаць,  што  сярод  удзельнікаў  спаборніцтва  было  шмат 
сапраўдных  працаўнікоў – майстроў  сваёй  справы,  якія  добрасумленнай  і 
творчай  працай  стваралі  грамадскае  багацце.  У  свой  час  былі  добра  вядомы 
імёны  рабочых  машынабудаўнічых  прадпрыемстваў  А. Віташкевіча, 
Ф. Алексяевіча,  У. Прыходчанкі,  ткачыхі  Мінскага  тонкасуконнага  камбіната 
А. Лазарэнкі (60-я  гады),  ткачыхі  Аршанскага  льнокамбіната  В.  Федуковіч, 
слесара  ВА “Інтэграл”  А. Камаша,  сталявара  МТЗ  Г. Шышко,  снавальніцы 
магілёўскага  ВА “Хімвалакно”  В. Харкевіч,  аператара  Мазырскага 
нафтаперапрацоўчага завода Л. Сцяпанава (70-я гады) і шмат іншых. 
Нягледзячы  на  высокія  паказчыкі  росту  прамысловай  вытворчасці, 
з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – 
адставанне  тэмпаў  паскарэння  навукова-тэхнічнага  прагрэсу  і  ўкаранення  ў 
вытворчасць  дасягненняў  навукі  і  тэхнікі.  І  хаця  галоўная  ўвага  ўдзялялася 
таму,  каб  забяспечыць  паскораны  рост  найбольш  прагрэсіўных  галін,  асабліва 
радыётэхнічнай,  электроннай,  станкабудаўнічай,  у  поўнай  меры  навукова-
тэхнічны  прагрэс  закрануў  толькі  асобныя  галіны  вытворчасці,  перш-наперш 
тыя,  што  былі  звязаны  з  патрэбамі  абароны.  Павялічвалася  спажыванне 
сыравіны  і  паліва.  Зніжаўся  рост  прадукцыйнасці  працы,  захоўвалася  высокая 
доля  ручной  працы,  узмацнялася  незбалансаванасць  у  планаванні.  У  выніку 
штогод  у  рэспубліцы 10–15% прамысловых  прадпрыемстваў  не  выконвалі 
планаў па вырабу прадукцыі і росту прадукцыйнасці працы. 
Павелічэнне  дзяржаўных  асігнаванняў  на  патрэбы  сельскай  гаспадаркі, 
а таксама  выкарыстанне  ўласных  сродкаў  дазволілі  калгасам  і  саўгасам 
ажыццявіць  шырокую  праграму  будаўніцтва  вытворчых  памяшканняў, 
малочна-таварных ферм, жывёлагадоўчых комплексаў. У 70–80-я гады буйныя 
комплексы па вытворчасці мяса і малака дзейнічалі ў калгасах імя С.М. Кірава і 
імя  Чырвонай  Арміі  Віцебскага, “Рассвет”  Кіраўскага  раёнаў,  у  саўгасах 
“Днепр”  Аршанскага, “Парахонскі”  Пінскага, “Новае  Палессе”  Салігорскага 
раёнаў  і  многіх  іншых  гаспадарках  рэспублікі.  Па  сучасных  праектах