вырабленых  на  экспарт  прадпрыемствамі  рэспублікі,  займаліся  Міністэрства 
замежнага  гандлю  СССР  і  яго  знешнегандлёвыя  аб’яднанні.  Беларусь 
выступала ў якасці пастаўшчыка тавараў па заказах гэтых ведамстваў. 
Уступленне  ў  ААН,  развіццё  эканомікі  ў  пасляваенны  перыяд  дазволілі 
Беларусі  выйсці  на  шлях  шырокага  эканамічнага  супрацоўніцтва  з 
сацыялістычнымі, капіталістычнымі і развіваючыміся краінамі. 
У студзені 1949 г. быў створаны Савет Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ). 
У  яго  ўвайшлі  СССР,  Польшча,  Балгарыя,  Венгрыя  і  іншыя  краіны  Усходняй 
Еўропы.  Пазней  далучыліся  ГДР,  Куба,  В’етнам.  Галоўнай  мэтай  дзейнасці 
СЭУ  з’яўлялася  развіццё  эканамічнага  супрацоўніцтва,  абмен  вытворчым 
вопытам,  перадача  навукова-тэхнічнай  інфармацыі,  прамысловая  кааперацыя, 
пашырэнне эканамічнай інтэграцыі ў розных галінах вытворчасці і г.д. 
З  гэтага  моманту  пачынаецца  новы  перыяд  знешнеэканамічных  адносін 
Беларусі  з  замежнымі  краінамі.  Эканоміка  рэспублікі  як  састаўная  частка 
адзінага  гаспадарчага  комплексу  СССР  была  ўключана  ў  знешнеэканамічныя 
сувязі з рознымі краінамі свету. 
У 1952 г.  у  Мінску  было  створана  аддзяленне  Усесаюзнай  гандлёвай 
палаты,  праз  якое  ажыццяўлялася  мэтанакіраваная  палітыка  ў  галіне 
знешнеэканамічных адносін. 
Павялічыліся  пастаўкі  машын  і  прамысловага  абсталявання  з  рэспублікі 
перш  за  ўсё  сацыялістычным  краінам  Еўропы.  Вялікім  попытам  карысталася 
прадукцыя  такіх  прадпрыемстваў,  як  МАЗ,  МТЗ,  Гомсельмаш, 
станкабудаўнічых  заводаў  Мінска,  Віцебска  і  інш.  На  долю  краін  СЭУ 
прыпадала звыш 2/3 экспартных паставак з БССР. 
У  другой  палове 50-х  гадоў  прадукцыя  больш  за 120 прадпрыемстваў 
рэспублікі  пастаўлялася  на  экспарт.  Значна  пашыраліся  пастаўкі  аўтамабіляў, 
самазвалаў,  трактароў,  металарэзных  станкоў,  снегаачышчальнікаў, 
падшыпнікаў,  электраабсталявання,  радыётэхнікі,  швейных  вырабаў.  Галоўнае 
месца  ў  структуры  экспарту  займалі  вырабы  машынабудавання  і 
металаапрацоўкі, якія павялічыліся амаль у 3 разы. 
Беларусь  не  толькі  пастаўляла  вырабы  на  экспарт,  але  і  атрымлівала 
імпартную  прадукцыю.  Перш  за  ўсё  гэта  былі  сельскагаспадарчая  тэхніка, 
сродкі  транспарту  і  сувязі,  медыцынская  абсталяванне,  прамысловыя  і 
харчовыя тавары, сыравіна для лёгкай і харчовай прамысловасці. У 50-х гадах 
Беларусь  атрымлівала  з  Егіпта,  Сірыі,  Ірана,  Афганістана,  Пакістана 
баваўняную  сыравіну,  з  Індыі,  Марока,  Аргенціны,  Уругвая – воўну  і 
шарсцяное  прадзіва,  з  Інданезіі  і  Малайзіі – натуральны  каўчук,  з  Ганы, 
Нігерыі, Бразіліі, Эквадора – сыравіну для кандытарскай прамысловасці і г.д. 
У  другой  палове 60-х  годоў  павялічваецца  аб’ём  гандлёвых  паставак 
беларускіх  тавараў  у  капіталістычныя  краіны,  асабліва  па  доўгатэрміновых 
пагадненнях.  Значным  попытам  карысталіся  металаапрацоўчыя  станкі,  якія 
набывалі  фірмы 14 капіталістычных  краін,  у  тым  ліку  Англіі,  ФРГ,  Аўстрыі, 
Японіі,  Даніі  і  інш.  Экспарт  трактароў  павялічыўся  больш  чым  утрая.  Яны