Толькі  паны  і  шляхта  мелі  права  валодаць  зямлёй.  Шляхціца  мог  судзіць 
толькі  шляхецкі  суд.  Шляхта  была  свабодная  ад  пабораў.  Адзінай  павіннасцю 
яе з’яўлялася вайсковая служба. 
У  склад  пануючага  класа  ўваходзіла  і  духавенства,  якое  валодала 
велізарнай зямельнай маёмасцю. Духавенства збірала дзесяціну з каралеўскіх і 
шляхецкіх маёнткаў. Прадстаўнікі вышэйшага кліру ўваходзілі ў склад сената. 
Польская праграма уніі мела на мэце стварэнне унітарнай дзяржавы і ВКЛ 
адводзілася  роля  правінцыі  Рэчы  Паспалітай.  Аднак  у  Люблінскім  акце  былі 
закладзены  супярэчнасці,  якія  дапускалі  магчымасць  будавання  як  унітарнай, 
так  і  федэратыўнай  ці  канфедэратыўнай  дзяржавы.  Захоўваліся  тытулы 
“Вялікага княства Літоўскага” і “вялікага князя літоўскага”, дзейнічаў амаль не 
парушаны  апарат  дзяржаўнага  кіравання,  меліся  свой  скарб,  дзяржаўная 
пячатка, сваё войска і свой звод законаў – Статут ВКЛ. 
Узаемаадносіны  паміж  дзяржавамі  не  спрыялі  ўтварэнню  унітарнай 
дзяржавы.  Напярэдадні  Люблінскай  уніі  Жыгімонт  Аўгуст  абяцаў  дапамогу 
палякаў  у  вайне,  але  вальны  сейм  у 1573 г.  выдаў  пастанову  аб  вядзенні 
Лівонскай вайны на сродкі ВКЛ. 
Пасля  Люблінскай  уніі  ў  ВКЛ  дзейнічаў  генеральны  сеймік,  які  з  цягам 
часу  набываў  рысы  заканадаўчага  органа  княства.  Адраджэнню  яго 
заканадаўчай  кампетэнцыі  спрыялі  наступныя  абставіны.  Па-першае,  сеймік 
складаўся  з  сенатараў  і  паслоў  ад  усіх  зямель  княства,  што  надавала  яго 
пастановам  агульнадзяржаўнае  значэнне.  Па-другое,  у  час  бескаралеўя  ўсе 
сеймікі Рэчы Паспалітай бралі ў свае рукі і заканадаўчую, і адміністрацыйную, і 
судовую  ўладу.  Па-трэцяе,  агульны  сейм  з-за  сваёй  слабай  згуртаванасці  і 
“liberum veto” паціху  ператвараўся  ў  кангрэс,  дзе  пытанні  не  вырашаліся,  а 
абмяркоўваліся. У 1673 г. сейм ухваліў пастанову: кожны трэці сейм збіраць у 
Гродне,  а  не  ў  Кароне.  На  сеймах  у  Гродне  маршалкам  выбіраўся  адзін  з 
мясцовых  дэпутатаў.  Гэты  акт  юрыдычна  прызнаў  існаванне  ВКЛ  у  якасці 
асобнага дзяржаўнага арганізма. 
У  ВКЛ  захаваўся  цалкам  адміністрацыйны  апарат  кіравання.  З 1581 г. 
пачаў  дзейнічаць  Галоўны  трыбунал  ВКЛ – вышэйшая  судовая  ўстанова. 
Таксама новы Статут ВКЛ І588 г. не ўспомніў аб Люблінскай уніі. Ён складаўся 
з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў. У  трэцім  раздзеле абвяшчалася самастойнасць 
Вялікага  княства  Літоўскага,  недатыкальнасць  яго  межаў,  яго  тэрытарыяльная 
цэласнасць.  Статут  ВКЛ  І588  г.  забараняў  іншаземцам  набываць  у  княстве 
землі, маёнткі, пасады. А палякі – уладальнікі падараваных у княстве 
маёнткаў – 
павінны  былі  несці  земскую  службу,  у  адваротным  выпадку  яны 
трацілі  правы  на  ўладанні.  Статут  ВКЛ 1588 г.  заставаўся  галоўнай  крыніцай 
права  на  Беларусі  да 1840 г.  Але  паколькі  ВКЛ  уваходзіла  ў  склад  Рэчы 
Паспалітай,  то  неаднаразова  рабіліся  спробы  прымаць  новыя  законы,  якія 
пярэчылі нормам Статута. Але, нягледзячы на гэта, Статут ВКЛ 1588 г. падвёў 
заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Польшчай.