пераломны  момант  гісторыі.  Праз  усе  часткі  паэмы  праходзіць  тэма  Радзімы, 
а зубр выступае як алегарычны вобраз роднага краю. 
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. 
На  працэс  станаўлення  і  развіцця  беларускай  архітэктуры  і  выяўленчага 
мастацтва  значна  паўплывалі  старажытнарускія  традыцыі,  а  таксама  лепшыя 
дасягненні  архітэктуры  і  мастацтва  заходнееўрапейскіх  краін.  Шырокае 
распаўсюджанне  на  Беларусі  набыла  готыка – мастацкі  стыль,  запазычаны  з 
Заходняй Еўропы. Найбольш  тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся вялікай 
вышынёй,  стромкім  сілуэтам  і  вертыкальнымі  лініямі,  вузкімі  стрэльчатымі 
парталамі і вокнамі з каляровымі вітражамі, высокімі вежамі. 
Готыка  на  Беларусі  была  прадстаўлена  шматлікімі  абарончымі 
збудаваннямі – замкамі,  якія  адначасова  з’яўляліся  адміністрацыйнымі, 
палітычнымі,  эканамічнымі  і  культурнымі  цэнтрамі.  Мураваныя  замкі  пачалі 
будавацца ў першай палове ХІV ст. Узнікла абарончая сістэма замкаў у Лідзе, 
Новагародку, Крэве, Вільні і Троках. 
Абарончая сістэма складалася з замкаў розных тыпаў. Адны з іх будаваліся 
на  ўзвышшах,  другія  размяшчаліся  ў  нізіннай  балоцістай  мясцовасці  на 
штучным  насыпе.  Гэта  быў  новы  тып  замкаў – кастэлі.  Да  тыпу  кастэляў 
належалі,  напрыклад,  Лідскі  замак,  пабудаваны  ў 30-я  гг.  ХІV ст.,  замак  у 
Крэве, які спалучаў рысы абарончага збудавання і велікакняжацкай рэзідэнцыі. 
Акрамя  будаўніцтва  кастэляў,  перабудоўваліся  і  старыя  драўляныя  замкі. 
Да іх адносіўся і Новагародскі замак, які існаваў у Х – ХVІІ стст. Ён пэўны час 
з’яўляўся рэзідэнцыяй вялікіх князёў лістоўскіх, шмат разоў перабудоўваўся. 
У  пачатку  ХVІ ст.  з’явіўся  Мірскі  замак,  пабудаваны  магнацкім  родам 
Ільінічаў па тыпу кастэляў. Аднак у першых гаспадароў замка не хапіла грошай 
на  яго  дабудову,  а  пазней  гэты  род  вымер.  У1568  г.  замак  перайшоў  да 
Радзівілаў, якія і завяршылі замак у стылі рэнесанса. 
Разам  з  замкамі  другім  пануючым  архітэктурна-кампазіцыйным  цэнтрам 
гарадскіх  пасяленняў  былі  гандлёвыя  плошчы,  дзе  размяшчаліся  будынкі 
магістратаў, купецкія лаўкі, крамы. 
Значнае  месца  ў  архітэктуры  азначанага  перыяду  займала  культавае 
дойлідства.  У  сувязі  з  пашырэннем  каталіцызму  на  ўсёй  тэрыторыі  Беларусі 
пачалося  будаўніцтва  касцёлаў.  У  гатычным  стылі  быў  пабудаваны  Троіцкі 
касцёл  у  вёсцы  Ішкалдзь (Баранавіцкі  раён),  захаваўшыяся  да  нашых  дзён 
касцёлы  ў  вёсцы  Усялюб (Навагрудскі  раён)  і  ў  Іўі.  У  культувай  архітэктуры 
канца  ХV – першай  паловы  ХVІ  ст.  з’яўляецца  новы  тып  пабудоў – 
інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны. На Беларусі да нашых дзён 
захаваўся  шэраг  абарончых  храмаў:  Сынкавіцкая  царква-крэпасць, 
Мураванкаўскай (Маламажэйкаўская)  царква,  Барысаглебская  царква  ў 
Новагародку, Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі. 
У  выяўленчым  мастацтве  Беларусі  другой  паловы  ХІІІ – першай  паловы 
ХVІ стст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, 
драўляная разьбяная скульптура.