Словарь
  • формат pdf
  • размер 692,43 КБ
  • добавлен 31 января 2016 г.
Бусел М., Лапатка Я. Iспанска-беларускi слоўнік для школьнікаў
Без выходных данных. — 90 с.
Іспанская мова - адна з раманскіх моваў. Акрамя іспанскай раманскую моўную сям’ю ўтвараюць яшчэ 10 жывых моваў і іхнія дыялекты,а таксама крэольскія мовы з раманамоўнай крыніцай фармавання. Вось гэтыя мовы: аксітанская ці правансальская, галісійская, іспанская, італьянская, каталанская, партугальская, румынская, рэтараманская, сардская і французская. Як прыклад крэольскіх моваў можна падаць гаіцянскую і сейшэльскую (абедзьве маюць крыніцаю французскую мову), пап’ямэнта і кавітэньё (іхняя крыніца - іспанская мова).
На раманскіх мовах гавораць каля 576 мільёнаў чалавек, з іх на іспанскай болей за 300 мільёнаў чалавек. Раманскія мовы маюць агульнае паходжанне з народнай лаціны - мовы насельнікаў старажытнарымскай дзяржавы, дакладней, мовы жыхароў Апенінскай паўвыспы.