Алювіяльна-зандравыя  раўніны  ўтвораны  водна-ледавіковымі  патокамі  на 
перыферыі ледавіковых (марэнных) утварэнняў, а затым перапрацаваны ў працэсе 
фарміравання рачных далін. Гэты тып рэльефу характарызуецца згладжанасцю і 
слабай расчлянёнасцю. Сярэдняя глыбіня расчлянення не больш  за 5 м. У най-
больш паніжаных месцах размяшчаюцца балоты, нярэдкі азёры, якія зарастаюць. 
Абсалютныя адзнакі паверхні, як правіла, не перавышаюць 140 м. 
Поймы – гэта часткі рачных далін, якія затапляюцца ў час паводкі. У межах 
поймы вылучаюцца наступныя зоны асадкаадкладання: прырэчышчавая –- самая 
высокая, складзеная буйным алювіем;  цэнтральная  –-  больш нізкая, складзеная 
болей сартыраваным алювіем; прытэрасная –- найбольш паніжаная забалочаная, 
складзеная ілістым матэрыялам. 
У  зоне  распаўсюджвання  буйнаўзгорыстага  канцова-
(І  тып),  утворанага  апошнім (паазерскім)  ледавіком,  рачныя  даліны 
адрозніваюцца  адноснай  маладосцю,  таму  поймы  менш  выразныя,  вузкія  або 
зусім  адсутнічаюць. Больш  старадаўнія  рачныя  даліны, якія дасягнулі  профілю 
раўнавагі (паўднёвая  і цэнтральная часткі Беларусі), маюць  шырыню поймы ад 
2—8 да 15 км, а месцамі     20—30 км. 
Такім чынам, неабходна адзначыць, што рэльеф і геамарфалогія Беларусі 
складаныя і разнастайныя. Уплыў рэльефу на глебаўтварэнне найбольш выразны 
ў паўночнай частцы Беларусі. Тут больш рэзка праяўляецца эрозія глебаў, часта 
змяняецца грануламетрычны склад глебаўтваральных парод –- ад храшчавата-
валунных пяскоў на ўзвышшах да азёрна-ледавіковых суглінкаў і глін на 
паніжэннях. З рэльефам звязана развіццё глебаў і іх змена на тэрыторыі розных 
фізіка-геаграфічных раёнаў рэспублікі. 
 К л і м а т. Клімат з'яўляецца адным з найбольш важных фактараў 
глебаўтварэння. Тэрыторыя Беларусі размяшчаецца ва ўмерана цёплай і 
вільготнай зоне. На клімат рэспублікі значны ўплыў робіць Атлантычны акіян. 
Паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з захаду, прыносяць летам пахмурнае і 
дажджлівае надвор'е, а зімой –- значнае пацяпленне і адлігу. Паўночныя вятры 
перамяшчаюць на тэрыторыю рэспублікі халоднае арктычнае паветра і 
абумоўліваюць яснае надвор'е. Летам пераважаюць вятры з Атлантыкі, якія пры-
носяць вільгаць, спрыяюць паніжэнню тэмпературы нагрэтай глебы. Уплыў акіяна 
слабей пры руху на ўсход. Ва ўсходніх раёнах узмацняецца ўплыў унутрыматэры-
ковых паветраных мас і ўзрастае кантынентальнасць клімату. Ва ўсходніх раёнах, 
у параўнанні з заходнімі, надвор'е летам больш гарачае, зімой больш марознае, а 
вясной і восенню вышэй магчымасць замаразкаў. 
Па сярэднегадавой колькасці ападкаў (540—700 мм) Беларусь належыць да 
зоны дастатковага ўвільгатнення, і толькі паўднёвая і паўднёва-ўсходняя часткі яе 
належаць да зоны няўстойлівага ўвільгатнення. Найбольшая гадавая сума ападкаў 
(700 мм) прыпадае на Навагрудскае ўзвышша, больш за 650 мм выпадае ў межах 
Слонімскага,  Мінскага  і  Віцебскага  ўзвышшаў,  а  таксама  на  Аршанска-
Магілёўскім плато. У межах Полацкай, Нёманскай і Палескай нізін выпадае менш