302
Асноўнымі глебаўтваральнымі пародамі ў гэтай акрузе з'яўляюцца  ма-
рэнныя і водна-ледавіковыя суглінкі і супескі. Месцамі сустракаюцца стара-
жытна-алювіяльныя пяскі, а таксама тарфянікі розных тыпаў. 
На яе тэрыторыі выпадае 600—650 мм атмасферных ападкаў, сярэднега-
давая тэмпература складае 5,5
о
, а вегетацыйны перыяд працягваецца 192 дні. 
Асаблівасці прыродных умоў розных частак Цэнтральнай акругі і харак-
тар глебавага  покрыва  дазваляюць вылучыць два  аграглебавыя  раёны:  Аш-
мянска-Мінскі, Уздзенска-Асіповіцка-Чэрвеньскі. 
Усходняя акруга  адрозніваецца пласкахвалістым рэльефам. Тэрыторыя 
расчлянёна сучаснымі рачнымі далінамі і скразнымі мелкімі далінамі стара-
жытных патокаў. Глебаўтваральнымі пародамі ў гэтай акрузе з'яўляюцца лё-
сападобныя,  марэнныя  і  водна-ледавіковыя  суглінкі,  водна-ледавіковыя 
супескі і пяскі, а таксама сучасны алювій і торф. 
Акруга займае крайні паўднёвы ўсход краіны, таму кліматычныя ўмовы 
тут найбольш суровыя ў параўнанні з умовамі іншых акруг правінцыі. Клімат 
больш кантынентальны. Гадавая колькасць ападкаў складае 500—550 мм. 
У  залежнасці  ад  прыродных  умоў  і  асабліва  ад  глебавага  покрыва  на 
тэрыторыі  Усходняй  акругі  вылучаны  два  глебавыя  раёны:  Рагачоўска-
Слаўгарадска-Клімавіцкі і Кіраўска-Гомельска-Хоцімскі. У межах апошняга 
раёна  вылучаны  яшчэ  два  падраёны,  якія  адрозніваюцца,  у першую  чаргу, 
паходжаннем глебаўтваральных парод. 
Паўднёвая (Палеская) глебавая  правінцыя 
Паўднёвая правінцыя ахоплівае асобны геамарфалагічны раён –- Пале-
скую нізіну, якая з'яўляецца вялікай слабаўвагнутай катлавінай, запоўненай 
старажытнаалювіяльнымі і водна-ледавіковымі наносамі, пераважна пяскамі і 
супескамі.  Асобнымі  ўчасткамі  трапляюцца  донна-марэнныя  адклады,  якія 
перакрыты пясчанымі тоўшчамі. 
Рэльеф Палескай нізіны раўнінны, з сістэмай плоскіх рачных тэрас, пе-
раходзячых адна ў адну, і старажытных плоскіх катлавін, якія прымыкаюць 
да азёр Чырвонае, Выганаўскае, Спораўскае і інш. Для гэтай правінцыі ха-
рактэрна  наяўнасць  вялізных  забалочаных  прастораў  і  балот.  На 
фарміраванні  рэльефу  адбілася  дзейнасць  старажытных  і  сучасных  рэк. 
Галоўная  рака  Палесся –-  Прыпяць  і  яе  прытокі –-  Гарынь  і  Пціч  маюць 
некалькі слабавыяўленых тэрас. Рачныя даліны шырокія і часта затарфава-
ныя. 
Паўднёвая правінцыя самая цёплая. Сума актыўных тэмператур вышэй 
за +10
о
 складае ў сярэднім 2 430
о
, а працягласць вегетацыйнага перыяду –- 
195—210  дзён.  Гідратэрмічны  каэфіцыент –- 1,3.  Гэта  сведчыць  аб 
няўстойлівым увільгатненні тэрыторыі.  
У глебавым покрыве вялікую ўдзельную вагу займаюць глебы пясчанага 
грануламетрычнага  складу.  У  адрозненне  ад  іншых  правінцый  значныя