групоўкі –- разнатраўна-злакавыя, злакава-дробнаасаковыя, радзей сітавыя; злакі 
–- мятліца белая, метлюжок, аўсяніца лугавая, вострыца; асокі –- звычайная, пра-
сяная, жоўтая і дзірваністая; разнатраўе –- ракавыя шыйкі, падвей шматкаласко-
вы, казяльцы, маруна. Часта нараўне з травамі багата развіты зялёныя імхі. 
Травастоі  поймавых  лугоў  складзены  буйнымі  злакамі з  вялікай  удзельнай 
вагой асок і сітавых, нешматлікімі бабовымі раслінамі і амаль поўнай адсутнасцю 
мохавага  покрыва.  У  пойме  Нёмана  пераважаюць  разнатраўна-дробназлакавыя 
лугі з мятліцай тонкай, пахучым каласком і сіўцом. 
Балотная  расліннасць  адрозніваецца  своеасаблівым  комплексам.  Найбольш 
багатая  расліннасць  нізінных  балот,  якая  прадстаўлена  ляснымі,  кустовымі, 
травянымі і мохавымі асацыяцыямі. Лясныя асацыяцыі нізінных балот складзены 
бярозавымі, чорнаалешнікавымі, саснова-бярозавымі, радзей яловымі лясамі і на-
земным  покрывам  з  гіпнавых  асок  і  сфагнавых  імхоў.  Вярховыя  балоты 
прадстаўлены ляснымі і бязлеснымі кусцікава-падвейна-сфагнавымі асацыяцыямі. 
Лясная расліннасць складзена з сасны вышынёй ад 2 да 8 м. У кусцікавым ярусе 
распаўсюджаны падбел, багун, буякі, іншы раз верас, карлікавая бяроза. Па сфаг-
навым дыване растуць журавіны, расіца, вадзяніца, падвей похвенны. 
 
23.3. КЛАСІФІКАЦЫЯ І ХАРАКТАРЫСТЫКА ТЫПАЎ ГЛЕБАЎ БЕЛАРУСІ 
 
Першыя звесткі аб класіфікацыі глебаў Беларусі з'явіліся ў працы прафесара 
В. Г. Касаткіна “Аб глебах Беларусі”, надрукаванай у 1923 г., у якой паказана, 
што для рэспублікі занальнымі глебамі з'яўляюцца падзолістыя. Ступень 
ападзоленасці іх звязана з грануламетрычным складам і ўмовамі залягання па 
рэльефу. Пры гэтым моцна- і сярэднепадзолістыя глебы былі вылучаны на 
сугліністых пародах, на супясчаных і пясчаных, якія падсцілаюцца марэнным 
суглінкам, –- глыбока ападзоленыя, а на магутных пясках –- скрытападзолістыя 
(“баравыя глебы”). 
Я.Н.Афанасьеў (1926) на аснове абагульнення матэрыялаў рэкагнасцы-
ровачных глебавых даследаванняў адзначае, што на ўсіх павышаных участках 
рэльефу сфарміраваліся падзолістыя глебы. У залежнасці ад грануламетрычнага 
складу глебаўтваральных парод яны падзяляюцца на слаба-, сярэдне-  і  
моцнападзолістыя.  Я. Н. Афанасьеў,  Г. І. Пратасеня,  А. Г. Мядзведзеў у сумес-
най працы (1933), прысвечанай аграхімічнай характарыстыцы глебаў Беларусі, ад-
значаюць, што фарміраванне глебаў рэспублікі адбываецца пад уздзеяннем дзяр-
нова-лугавога, падзолістага, балотнага і саланчаковага працэсаў. 
У падрыхтаванай пад рэдакцыяй І. С. Лупіновіча  і  П. П. Рагавога  манаграфіі 
(1952), якая падагульняе глебавыя даследаванні за мінулыя 25—30 гадоў, вылуча-
ецца шэсць тыпаў  глебаў –- дзярновыя, дзярнова-падзолістыя, забалочаныя, 
дзярнова-балотныя, тарфяна-балотныя, алювіяльна-лугавыя. Сярод іх найбольш 
поўна ахарактарызаваны дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалоча-
ныя глебы, якія сфарміраваліся пад уплывам занальных працэсаў глебаўтварэння.