Пры гэтым у напрамку глебаўтваральных працэсаў адбываюцца карэнныя зрухі ў 
лепшы  бок.  Назіраюцца  змяненні  глебавага  профілю,  аграхімічных,  фізіка-
хімічных  і  водна-фізічных  уласцівасцей.  Характэрнай  адзнакай  акультурвання 
з'яўляецца  накапленне  ў  верхнім  гарызонце  гумусу,  насычанага  асновамі  і 
паўтарачнымі аксідамі, а таксама зольных элементаў, якія ўтвараюць устойлівыя 
злучэнні. 
У залежнасці ад ступені акультурвання дзярнова-падзолістыя глебы падзяля-
юцца на слаба-, сярэдня і добраакультураныя. 
Профіль  дзярнова-падзолістых  слабаакультураных  глебаў  складаецца  з  на-
ступных гарызонтаў:  
А
вор
 –- А
2
 або А
2
В
1
 –- В (В
1
В
2
) –- С. 
У ворны гарызонт уцягнуты А
о
, А
1
 і часткова А
2
 або А
2
В
1
. Яго магутнасць 
складае ад 20 да 25 см. Характэрна нетрывалая дробнакамякаватая структура або 
бесструктурнасць. Магутнасць падзолістага гарызонта глебаў на лёсах і лёсапа-
добных суглінках 13—22 см, на марэнных адкладах яна скарачаецца да      5—10 
см,  а  на  рыхлых  водна-ледавіковых  і  старажытнаалювіяльных  адкладах 
падзолісты  гарызонт  выяўлены  вельмі  слаба.  Кіслотнасць  ворнага  гарызонта 
паніжаецца да 4,8—5,3 рН у КСl (супраць 3,0—4,2 у цалінным стане). У складзе 
абменных катыёнаў павышаецца колькасць Са і Мg і скарачаецца доля абменнага 
вадароду. Ступень насычанасці асновамі –- да 50—65 %, а колькасць гумусу ў 
дзярнова-падзолістых  слабаакультураных  глебах  складае 1,5—2,0 %,  на  больш 
цяжкіх марэнных і азёрна-ледавіковых адкладах –- 2,2 %. У гарызонце А
2
 коль-
касць гумусу, мінеральных аксідаў і рухомых элементаў жыўлення раслін рэзка 
паніжаецца. 
Дзярнова-падзолістыя  сярэднеакультураныя  глебы  ў  большай  меры 
адрозніваюцца ад цалінных па знешніх адзнаках і ўласцівасцях. Іх профіль уклю-
чае гарызонты А
вор
 –- (А
2
) –- А
2
В
1
 –- В (В
1
, В
2
) –- С. Магутнасць ворнага слоя 
знаходзіцца ў межах 25—30 см. Гарызонт  А
2
 добра выяўлены толькі ў профілі 
дзярнова-падзолістых глебаў, развітых на лёсах і лёсападобных суглінках (магут-
насць          6—12 см), а на марэнных адкладах ён звычайна выяўлены ў выглядзе 
асобных  плям,  зацёкаў  або  зусім  адсутнічае.  У  стане  сярэдняй  ступені 
акультуранасці ворныя гарызонты дзярнова-падзолістых глебаў маюць камякава-
тую  структуру,  у  іх  павялічваецца  колькасць абменных  асноў.  З  гэтым  звязана 
паніжэнне  гідралітычнай  кіслотнасці  да 2—5  м.экв/100  г  глебы  і  павелічэнне 
ступені насычанасці асновамі да 70—80 %; наяўнасць гумусу – 2,0—3,0 %. 
Дзярнова-падзолістыя добраакультураныя глебы поўнасцю губляюць харак-
тэрную для іх цаліннага стану дыферэнцыраваную будову профілю. Ён складзены 
з гарызонтаў А
вор
 –- А
2
В
1
 –- В –- С. Падзолісты гарызонт у выглядзе невялікіх 
лапін і зацёкаў прысутнічае толькі ў глебах, якія развіваюцца на лёсах і лёсапа-
добных суглінках. Магутнасць ворнага гарызонта складае 30—45 см, для яго ха-
рактэрна трывалая дробнакамякаватая або зярніста-камякаватая структура. Сту-
пень насычанасці асновамі павялічваецца да 80—90 %, кіслотнасць     перавышае