абарончых  ліній,  дарог.  У  час  войнаў  і  феадальных  міжусобіц  яны  аддавалі 
сваіх коней, абавязаны былі пастаўляць прадукты харчавання. 
Большую  частку  неабходных  для  жыцця  рэчаў  сяляне  рабілі  самі.  Яны 
пралі і  ткалі,  шылі  адзенне  і абутак,  будавалі хаты,  рабілі мэблю, посуд  і  г. д. 
Сыравінай для вытворчасці тканін, напрыклад, служылі шэрсць, лён і каноплі. 
Ткалі на гарызантальных ткацкіх станках. 
Існавалі  розныя  сістэмы  земляробства:  падсечная (у  лясной  зоне), 
пераложная (у далінах рэк, на лясных палянах, сухадольных лугах, высахлых 
тарфяніках – зямлю  пераставалі  апрацоўваць  для  аднаўлення  яе  натуральнай 
урадлівасці),  папарная  збожжавая  сістэма  з  двухполлем  ці  трохполлем. 
Сеялі жыта, пшаніцу, авёс, ячмень, проса, грэчку, гарох, лён, каноплі. 
Асаблівасцю  развіцця  жывёлагадоўлі  было  тое,  што  да  канца 
І тысячагоддзя  н.э.  зацвердзілася  стойлавае  ўтрыманне  жывёлы.  Паляванне, 
рыбалоўства, збіральніцтва і бортніцтва ігралі падначаленую ролю. 
Поспехі,  дасягнутыя  ў  сельскагаспадарчай  вытворчасці,  стварылі  ўмовы 
для аддзялення рамяства і гандлю ад земляробства. Месцам канцэнтрацыі гэтых 
відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады. 
Пад 862 г.  летапіс  упамінае  Полацк,  пад 980 г. – Тураў.  Апавядаючы  пра 
падзеі  ХІ  ст.,  летапісы  паведамляюць  аб  існаванні  яшчэ 12 гарадоў:  Брэста, 
Віцебска, Мінска, Заслаўя, Браслава, Оршы, Пінска, Друцка, Лагойска, Лукомля 
і інш. Падзеі ХІІ ст. пакінулі ў летапісах успаміны яшчэ пра 17 гарадоў: Слуцк, 
Барысаў,  Гародня,  Клецк,  Камянец,  Мсціслаўе,  Крычаў,  Гомель,  Рагачоў, 
Брагін,  Мазыр,  Чачэрск  і  інш.  У  ХІІІ  ст.,  паводле  пісьмовых  крыніц,  існавалі 
таксама  Рэчыца,  Нясвіж,  Новагародак,  Слонім,  Ваўкавыск,  Капыль,  Кобрын  і 
інш. У ХІV ст. становяцца вядомымі Магілёў, Ліда, Быхаў, Свіслач і інш. 
Пісьмовыя  крыніцы  і  археалагічныя  матэрыялы,  на  думку 
Э.М. Загарульскага,  сведчаць  аб  тым,  што  ўзнікненне  гарадоў  звязана  са 
славянскім  этапам  у  гісторыі  Беларусі.  У  аснове  большасці  гарадоў  ляжалі 
княжацкі замак або пагранічная крэпасць, ваенны і фінансава-адміністрацыйны 
цэнтр  акругі,  феадальная  сядзіба.  У  замку  ці  каля  яго  сяліліся  рамеснікі  і 
гандляры,  бо  феадалы  з’яўляліся  заказчыкамі  і  спажыўцамі  іх  прадукцыі.  Па 
меры  павелічэння  ўдзельнай  вагі  гэтай  катэгорыі  людзей  паселішча 
ператваралася ў горад. 
Акрамя замка ці пагранічнай крэпасці (магутных абарончых збудаванняў), 
існавання  рамяства  і  гандлю,  для  горада  ранняга  сярэднявечча  былі 
характэрнымі дастаткова вялікая плошча ўмацаванай часткі паселішча (ад 1 да 
10 га),  радыяльная  альбо  веерападобная  сетка  вуліц,  якія  зыходзіліся 
да гарадскіх  варот,  элементы  добраўпарадкавання (брук,  машчэнне  вуліцы 
дрэвам,  дрэнажная  сістэма),  наяўнасць  рынка,  які  размяшчаўся  каля  гарадскіх 
варот,  а  таксама  манументальных  культавых  і  свецкіх  пабудоў (каменныя 
цэрквы, княжацкія палацы). 
Цэнтральная  ўмацаваная  частка  горада  называлася  дзядзінцам.  Гэта – 
арыстакратычная  частка  горада,  дзе  пераважна  сяліліся  феадалы (князь,