Статья
  • формат pdf
  • размер 14,43 МБ
  • добавлен 25 июля 2016 г.
Белая А.І. Людзі адной зямлі. Тыпалогія і паэтыка характараў у беларускай прозе першай трэці ХХ стагоддзя
Манаграфія. — Баранавічы: БарДУ, 2010. — 407 с.
У дадзенай манаграфіі прад’яўлена панарама створаных у прозе першай трэці ХХ стагоддзя мастацкіх характараў і тыпаў; у агульным рэчышчы эстэтычнай канцэпцыі чалавека аналізуецца мастацкая канцэпцыя дзяцінства, пераасэнсоўваецца тыпалогія дзіцячых характараў з улікам асаблівасцей хранатопа; даследуецца праблема талерантнай інталерантнай асобы; ажыццяўляецца рэфлексія над адметнасцю функцыянавання прэцэдэнтных феноменаў (у тым ліку сімволікі вобраза звера) ва ўмовах пераходнай эпохі; выяўляцца адметнасць мастацкага ўвасаблення праблемы чалавека ў творах беларускіх аўтараў праз уключэнне іх у шырокі тыпалагічны кантэкст.
Выданне разлічана на шырокае кола зацікаўленых асоб, у першую чаргу выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, і можа быць выкарыстана ў якасці вучэбнага дапаможніка па гісторыі беларускай літаратуры.
Тыпалогія характараў, іх мастацкае ўвасабленне ў беларускай прозе першай трэці ХХ стагоддзя.
Дзяцінства як элемент мастацкай канцэпцыі асобы.
«Чалавечае — звярынае» ў кантэксце асабовай характарыстыкі літаратурнага героя.
Мастацкая персаналогія ў беларскай прозе: рэлігійна—хрысціянскі аспект.
Праблема талерантнай/інталерантнай асобы ў творах беларскай мастацкай прозы эпохі рэвалюцый.
Мастацкія сродкі тыпізацыі і індывідуалізацыі герояў беларскай прозы першай трэці ХХ стагоддзя.
Похожие разделы