Реферат
  • формат doc
  • размер 25,54 КБ
  • добавлен 29 декабря 2013 г.
Фарміраванне ўменняў творчага чытання і аналізу мастацкіх твораў на ўроку літаратуры
Мозырский ГПУ им. И.П. Шамякина, Мозырь, 2011. — 6 с.
Дисциплина — "Методика преподавания беларусского языка и литературы в нач. кл."
У школьным выкладанні літаратуры галоўнай праблемай застаецца арганізацыя чытання мастацкіх твораў вучнямі, але вывучэнне літаратуры — не проста захапляючае чытанне, задавальненне сваёй цікаўнасці. Гэта яшчэ і напружаная праца думкі, скіраваная на тое, каб узбагаціць нашы ўяўленні аб жыцці, глыбей пазнаць тое, што адбываецца навокал, лепш разумець людзей.
Навучанне чытанню, развіццё і ўдасканаленне прыёмаў асэнсавання прачытанага — важная задача, якая стаіць перад настаўнікам. Уменне правільна чытаць забяспечвае фарміраванне іншых маўленчых уменняў, стварае базу для навучання школьнікаў напісанню пераказаў і сачыненняў. Ад якасці чытання залежыць і пісьменнасць вучняў.