Навукова-папулярныя нарысы. Мінск: "Народная асвета", 1969. - 164
с.
Зборнік нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і
культуры пазамінулага стагоддзя. Гэта - пачынальнікі новай
беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, У.
Сыракомля і інш. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М.
Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу. Чытач пазнаёміцца з вучонымі
і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К.
Ельскім. У асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках
архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В.
Дуніна-Манцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар
уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя
матэрыялы. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў,
студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX
стагоддзя.