Часопіс «Беларуская Мінуўшчына», 3-4, 1993.
Беларуская гісторыя. Неацэнны скарб, што пакінулі нам нашыя продкі.
Колькі ў Беларусі мясцінаў, што нагадваюць чуйнаму сэрцу пра
надзеі, удзельнікамі якіх былі нашыя дзяды і прадзеды! Але і за
межамі нашае Айчыны вельмі многа такіх мясцінаў. Шмат іх і ў
Маскве. Запрашаю Вас, шаноўны чытач, акунуцца ў сівую плынь
стагоддзяў ды прайсціся па мясцінах «Беларускае Масквы», якія
здавён самі маскавіты называлі «Літоўскімі». (У наш час ужо няма
патрэбы даводзіць, што гістарычная Літва асацыявалася ў свядомасці
тагачасоўцаў з Беларуссю ды зусім не адпавядала сучаснай Летуве.)