Книги для детей
  • формат pdf
  • размер 1,19 МБ
  • добавлен 22 февраля 2016 г.
Рублеўская Людміла. Прыгоды мышкі Пік-Пік
Беласток: АБ-БА, 2007 . - 124 с.
Мастацкі рэдактар: Шніп Вераніка.
Мышка нарадзілася ў Мінску, у мураваным шматпавярховым доме па вуліцы Волаха, недалёка ад хаты, дзе жыў вялікі сябра ўсіх дзяцей, таксама і „Зорчыных", дзед паэт Сяргей Новік-Пяюн. Можа, ведалі яе яшчэ раней і Валянціна Коўтун, і Васіль Зуёнак, пісьменнікі, якія раней жылі ў гэтай кватэры. Ды, мабыць, не кожнаму яна паказвалася. Трэба было толькі яе рассакрэціць. А выйшла мышка са свайго схову, калі пасялілася тут сям'я Шніпаў-Рублеўскіх. I стала расказваць баі пра ўвішную кватарантку Мама Людміла вечарамі дачушцы Веранічцы. Прыехала з Беластока ў госці Цёця Міра, і яна ўбаюкалася ў салодкі сон пад цікавыя гісторыі пра мышку Пік-Пік. „Запішы іх для нашых, „Зорчыных" дзетак, хай таксама пацешацца!" — прыстала Цёця Міра да мамы Людмілы. „А я прозы не пішу, я пішу толькі вершы!" - баранілася вядомая паэтэса, ды аддрукавала на машынцы некалькі першых апавяданняў. Паявіліся яны ў „Зорцы" — старонцы для дзяцей тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва", у 36 нумары за 1991 год, і друкаваліся ўсе аж да 1995 года. Сталі пачаткам знакамітай прозы Людмілы Рублеўскай. I перш за ўсё — вялікай радасцю першачытачам калыханак пра мышку Пік-Пік. Цяпер яна — знаёмая ды сяброўка і маленькіх, і вялікіх беларусаў ва ўсім свеце! (Міра Лукша).
Похожие разделы