Менск, БелСаЭС Чарнобыль, 2004 год. Стар.- 432.
Гэта кніга прысвячаецца Барысу Уладзіміравічу Кіту (нарадзіўся ў
1910 годзе у Пецярбурзе), сведку і удзельніку эпахальных падзей,
чалавеку каларытнага і яркага характару, слаўнаму сыну беларускага
народа. Васіль Быкау запісаў аповеды Барыса Кіта, цяпер яны
друкуюцца ў кнізе разам з мастацка-дакументальнай аповесцю Вольгі
Іпатавай пра жыццё і дзейнасць Барыса Ўладзіміравіча. Змешчаны
таксама ўспаміны навукоўцаў, сяброў Барыса Кіта, якія дасланы яму
да юбілею. Уведзены ў кнігу і ўспаміны самога Барыса Кіта пра
сустрэчы і вандроўкі па Нямеччыне з Ірынай Міхайлаўнай і Васілём
Уладзіміравічам Быкавымі. Б. Кіт доўгі час працаваў у
НАСА-амэрыканскай касмічнай праграме.