Хрэстаматыя. — Вільня: Eўрапейскi Гуманiтарны Унiверсiтэт, 2007. —
302 с.
Укладальнiк і навуковы рэдактар – доктар гістарычных навук
Смалянчук А.Ф.
“Гісторыя Беларусі канца ХVIII – пачатку ХХ ст. у дакументах і
матэрыялах” – гэта зборнiк гiстарычных дакументаў, многія з якіх
друкуюцца ўпершыню, а таксама фрагментаў навуковых даследаванняў i
публiцыстычных твораў. Хрэстаматыя дазваляе пазнаёмiцца з
заканамернасцямі і асаблівасцямі гiсторыi Беларусi ў перыяд яе
знаходжання ў складзе Расійскай імперыі. Укладальнік імкнуўся
паказаць значэнне як унутраных, так і знешніх фактараў гістарычнага
развіцця. Пры гэтым ён зыходзіў з таго, што галоўным суб’ектам
айчыннай гісторыі з’яўляецца карэннае насельніцтва беларускай
зямлі, і ў першую чаргу беларусы. Дакументы і матэрыялы Хрэстаматыі
адлюстроўваюць розныя погляды на праблемы беларускай гісторыі і
носяць дыскусійны характар. Адрасаваная выкладчыкам, студэнтам ВНУ
і вучням старэйшых класаў гімназій і ліцэяў з паглыбленым
вывучэннем гуманітарных дысцыплін, а таксама ўсім, каго цікавіць
гісторыя Беларусі.