(на белорусском языке)
Незнаёмец з'явiўся ў пачатку лютага; у той марозны зімовы дзень
бушавалi вецер i завіруха — апошняя завіруха ў гэтым годзе, аднак
ён прыйшоў з чыгуначнай станцыi Брэмблхерст пехатой; у руцэ,
абцягнутай тоўстай пальчаткай, ён трымаў невялікi чорны сакваяж. Ён
быў захутаны з галавы да пят; шырокія палi капелюша хавалi ўвесь
твар, віднеўся толькi бліскучы кончык носа; плечы i грудзi былi ў
снезе, таксама як i сакваяж. Ён увайшоў у карчму "Кучар i конi",
ледзьве перастаўляючы ногi ад холаду i знямогi, i кінуў сакваяж на
падлогу.
- Агню! — крыкнуў ён. — У імя чалавекалюбства! Пакой i агню! — Ён строс з сябе снег i пайшоў за місіс Хол у прыёмную, каб абгаварыць умовы. Размова была кароткая. Кінуўшы ёй два савярэны, незнаёмец пасялiўся ў карчме . . .