
мясцовых  княстваў.  Паляне  мелі  сваё  княства  на  чале  з  Кіем, “а  в  древлях 
(у древлян)  свое,  в  дреговичи  свое,  а  словени  свое  в  Новгороде,  а  другое  на 
Полоте  иже  полочане”.  Мясцовыя  княжанні  ўяўлялі  сабой  пачатковую  форму 
дзяржаўнасці на Русі ці протадзяржавы. Славене, крывічы і мера плацілі даніну 
нарманам (варагам)
2
,  якія  рабілі  частыя  спусташальныя  набегі  на  іх  землі,  а 
вяцічы,  радзімічы,  севяране  і  нейкі  час – паляне  плацілі  даніну  хазарам,  якія 
стварылі моцнае цюркскае дзяржаўнае ўтварэнне з цэнтрам у нізоўі Волгі. 
У  сучаснай  гістарыяграфіі  тэрмінам “Кіеўская  Русь”  абазначаецца 
раннефеадальная дзяржава – манархія ўсходніх славян на чале з вялікім князем 
кіеўскім. Яна ўзнікла ў выніку аб’яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных 
утварэнняў – “Куявы” (палітычны саюз палян, северан і вяцічаў, цэнтр – Кіеў) і 
“Славіі” (чудзь, славене, мера, крывічы, цэнтр – Ноўгарад) і якая існавала ў ІХ – 
ХІІ стст. на тэрыторыі, блізкай да шляху “з вараг у грэкі”. 
Гісторыя  Старажытнарускай  дзяржавы  пачынаецца  з 862 г.,  калі,  як 
сведчыць  летапіс,  чудзь,  славене  і  весь  накіравалі  сваіх  паслоў  за  мора – да 
варагаў, каб аб’явіць ім сваё рашэнне. “Зямля наша вялікая і багатая, а парадку 
ў  ёй  няма.  Прыходзьце  княжыць  і  валодаць  намі”. “І  абраліся  трое  братоў  са 
сваімі  родамі,  і  ўзялі  з  сабою  ўсю  русь,  і  прыйшлі  да  славян,  і  сеў  старэйшы 
Рурык  у  Ноўгарадзе, … Сінеус – на  Белавозеры, … Трувар – у Ізборску”. 
Адсюль і пачынаецца дынастыя Рурыкавічаў у рускай гісторыі. 
Летапіснае  паданне  аб  прызванні  на  Русь  варагаў  стала  падставай  для 
нарманскай тэорыі, згодна з якой нарманы (варагі) з’яўляліся заснавальнікамі 
Старажытнарускай  дзяржавы.  Гэта  тэорыя  была  сфармулявана  яшчэ  ў 2-й 
чвэрці ХVІІІ ст. Г.З. Байерам, Г.Ф. Мілерам і інш. Яе адвяргалі М.В. Ламаносаў, 
Д.І. Ілавайскі, С.А. Гедзеонаў і іншыя расійскія вучоныя. 
У  сучаснай  гістарыяграфіі  даказана,  што  ўтварэнне  Кіеўскай  Русі  было 
падрыхтавана  ўсім  папярэднім  ходам  сацыяльна-гістарычнага  развіцця 
ўсходніх  славянскіх  зямель.  Беларускі  гісторык  і  археолаг  Э.М.  Загарульскі 
пераканаўча  даказвае,  што  мясцовыя  княжанні  былі  ў  славян  яшчэ  да 
прызвання  варагаў,  а  таму  пачатак  дзяржаўнасці  на  Русі  заклалі  зусім  не 
нарманы.  На  аснове  археалагічных  матэрыялаў  ён  таксама  сцвярджае,  што  да 
другой паловы ІХ ст. усходнія славяне яшчэ не паспелі рассяліцца да Ільменя і 
Белавозера, а летапісныя крывічы – гэта балцкія плямёны. Атрымліваецца, што 
варагаў  маглі  запрасіць  на  Русь  неславянскія  народы  поўначы  Усходняй 
Еўропы.  Больш  таго  запрашэнні  на  княжанне  былі  звычайнай  практыкай  у 
эпоху сярэднявечча і не яны вызначалі характар дзяржаўных утварэнняў. 
У 882 г. Алег (па летапісу – сваяк Рурыка, які правіў пасля яго Ноўгарадам 
за  малалетняга  сына  Ігара  Рурыкавіча)  разам  з  воінамі-варагамі  і  дружынамі 
славен,  крывічоў,  чудзі,  меры,  весі  зрабіў  паход  на  поўдзень,  узяў  Смаленск, 
Любеч і прыйшоў да Кіева, дзе правілі Аскольд і Дзір. Выдаўшы сябе за купца, 
                                                           
2
 Нарманы (ад скандынаўскага northman – паўночны чалавек) – скандынавы, удзельнікі 
гандлёва-грабежніцкіх  і  заваявальных  паходаў  у  Еўропе  ў  канцы VІІІ – сярэдзіне  ХІ ст.  Ва 
ўсходніх славян яны называліся варагамі, у самой Скандынавіі – вікінгамі.