Торонто: Выдавецкі Фонд Успамінаў з Беларускага Жыцьця, 1978. – 38
с.
Анатацыя:
Гэтыя пяць абразкоў успамінаў — адзін з Першага Ўсебеларускага
Кангрэсу й чатыры з сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў розных часох,
розных мясцох і абставінах — прысьвячаюцца двум
шэсьцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і
абвешчаньня незалежнасыді Беларускай Народнай Рэспублікі. Успаміны
пра 25-га Сакавіка друкаваліся ў 1953 годзе ў Торонто, у газэце
"Беларускі Эмігрант". У гэтым выданьні зроблены папраўкі й малыя
зьме'ны. Да пяцёх абразкоў успамінаў падаю дадаткі: сваю брашурку
"БНР ці БССР" і тры Ўстаўныя Граматы Рады БНР, якія пазволіў сабе
перадрукаваць з "Запісаў" БІНІМу № 13, 1975 г., каб папулярызаваць
веду пра Беларускую Народную Рэспубліку й асновы ейнай канстытуцыі.
Пры канцы падаю карту Беларускай Народнай Рэспублікі, якая была
залучана да брашуры праф. Дойнар-Запольскага "Асновы Дзяржаўнасьці
Беларусі", выданай у 1919 г. ў Горадні на беларускай і францускай
мовах. Мапа гэта была прадстаўлена Надзвычайнай Місіяй Б.Н.Р. на
мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы ў 1919-20 г. Тут яна падаецца ў
зьменшаным выглядзе, а францускія напісы заменены ангельскімі.
Апрача таго паказаны межы БССР і якія беларускія тэрыторыі далучаны
да суседніх рэспублікаў.