Па дзеючаму заканадаўству права лесакарыстання ахоплівае не толькі
карыстанне драўнінна-хмызняковай і іншай расліннасцю, але і такія віды
дзейнасці, як карыстанне ўчасткамі дзяржаўнага ляснога фонду ў навукова-
даследчых, вучэбна-асветных, культурна-аздараўленчых, турыстычных,
спартыўных і іншых рэкрэацыйных мэтах, а таксама для патрэб паляўнічай
гаспадаркі (арт. 36 Ляснога кодэкса). Пры гэтым не ўстанаўліваецца якога-
небудзь прыярытэтнага віду права лесакарыстання. Трэба адзначыць, што ў
заканадаўстве, якое дзейнічала да прыняцця Асноў ляснога заканадаўства
Саюза ССР і саюзных рэспублік ад 17 ліпеня 1977 года [4] (далей – Асновы
ляснога заканадаўства), ужываўся тэрмін «асноўнае лясное карыстанне», г.зн.
нарыхтоўка драўніны. Акрамя асноўнага, маглі ажыццяўляцца «пабочныя
лясныя карыстанні», да якіх, у адпаведнасці з Лясным кодэксам БССР ад 15
жніўня 1924 года [5, ст.106], адносіліся самыя розныя віды дзейнасці, у
прыватнасці, пасьба жывёлы, касьба, збор ляснога подсцілу і моху, рыбная
лоўля ў лясных азёрах і рэчках, здабыча на тэрыторыі лясніцтва торфу, гліны,
пяску, каменю, вапняку. Такім чынам, нарыхтоўка драўніны з’яўлялася
прыярытэтным відам лесакарыстання. Захаванне ў дзеючым заканадаўстве
тэрмінаў «пабочнае лесакарыстанне», «другарадныя лясныя рэсурсы» ўмоўна
пацвярджае захаванне такого прыярытэту.
Вялікае значэнне для рацыянальнага выкарыстання і аховы лясоў мае
вызначэнне тэрмінаў лесакарыстання. Права лесакарыстання можа быць
пастаянным або часовым, часовае лесакарыстанне, у сваю чаргу, –
кароткатэрміновым або доўгатэрміновым (арт. 37 Ляснога кодэкса). Пры
гэтым артыкулам 43 Ляснога кодэкса ўстаноўлена, што пры доўгатэрміновым
і пастаянным лесакарыстанні лесарубны білет, ордэр, лясны білет выдаюцца
лесакарыстальніку штогод, што мае на мэце стымуляванне найбольш поўнага
і рацыянальнага выкарыстання лясных рэсурсаў і выканання абавязкаў па іх
ахове.
Рацыянальнае выкарыстанне лясоў магчыма толькі пры строга мэтавым
характары лесакарыстання. Мэтавае прызначэнне лясоў, якія
выкарыстоўваюцца, можна падзяліць на агульнае мэтавае прызначэнне,
прадыктаванае прававым рэжымам групы лясоў або катэгорыі ахоўнасці, да
якіх аднесены вызначаны ўчастак дзяржаўнага ляснога фонду, і спецыяльнае
мэтавае прызначэнне, абумоўленае адпаведным дазволам [6].
Мэты, для якіх участак лесу перадаецца ў карыстанне, указваюцца ў
дазвольных дакументах. Артыкулам 47 Ляснога кодэкса ўстанаўліваецца
абавязак лесакарыстальнікаў выкарыстоўваць участкі дзяржаўнага ляснога
фонду ў адпаведнасці з мэтамі, для якіх яны дадзены. Невыкананне
лесакарыстальнікам адпаведных патрабаванняў, выкладзеных у лесарубным
білеце, ордэры, лясным білеце, спецыяльным дазволе, цягне абмежаванне,
прыпыненне або спыненне права лесакарыстання (арт. 49, 50 Ляснога
кодэкса).
Згодна з дзеючым лясным заканадаўствам, спецыяльнае лесакарыстанне
з’яўляецца платным, за выключэннем прадугледжаных выпадкаў поўнага
або частковага вызвалення ад платы (арт. 35 Ляснога кодэкса). Памер платы