склад жывёльнага свету ўваходзяць усе віды жывёл, у тым ліку змеі, яшчаркі,
лятучыя мышы, марскія млекакормячыя [7, с. 234].
З улікам неабходнасці аховы жывёл усіх відаў, далейшае беларускае
заканадаўства ў склад жывёльнага свету ўключае дзікіх жывёл, а менавіта
млекакормячых, птушак, паўзуноў, земнаводных, рыб, малюскаў, насякомых
i iншых жывёл [2; 3].
Аднак у літаратуры адзначаецца, што пералік тыпаў і класаў, да якіх
могуць належыць жывёлы (млекакормячыя, птушкi, паўзуны, земнаводныя,
рыбы, малюскi, насякомыя), не вырашае праблему вызначэння жывёльнага
свету, а толькі ўскладняе яе [9, с. 6-7]. На наш погляд, можна згадзіцца з
прапановай П.В. Ціхага і адмовіцца ад выкарыстання прыродазнаўча-
навуковай класіфікацыі жывёл у экалагічным заканадаўстве.
3. Адна з прымет жывёльнага свету як аб’екта экалагічных праваадносін –
знаходжанне арганізмаў у жывым стане. Дзікія жывёлы, якія памерлі па
натуральнай прычыне або ўмярцвёныя чалавекам, аўтаматычна (г.зн. без
афармлення якіх-небудзь дакументаў) выключаюцца са складу жывёльнага
свету [15, c. 60-61; 9, с. 7]. Пры гэтым выключэнне ўмярцвёных жывёл з
складу жывёльнага свету не залежыць ад іншых прававых вынікаў,
напрыклад, ад наступлення адказнасці за незаконную здабычу жывёлы.
4. Важным з’яўляецца знаходжанне жывых арганізмаў у прасторавых
межах дзяржавы. Асаблівасць жывёльнага свету як аб’екта экалагічных
праваадносін і, у прыватнасці, права ўласнасці заключаецца ў тым, што ён
з’яўляецца такім толькі ў момант знаходжання (пастаянна ці часова) на
тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Жывёлы могуць мігрыраваць праз дзяржаўныя межы. Пры гэтым жывёлы,
якія прыбываюць у час міграцыі, аўтаматычна ўключаюцца ў склад
жывёльнага свету рэспублікі і становяцца аб’ектамі права дзяржаўнай
уласнасці, з чым звязаны значныя ваганні колькасці жывёл, якія ўваходзяць у
склад жывёльнага свету Рэспублікі Беларусь. Гэтая спецыфічная асаблівасць
з’яўляецца надзвычайна важнай у працэсе прававога вызначэння
прыналежнасці асобных жывёл, а таксама распрацоўкі норм, якія
рэгламентуюць прававы статус жывёльнага свету [16, с. 13].
5. У юрыдычнай літаратуры таксама вылучаецца прымета, якая
заключаецца ў тым, што ў склад жывёльнага свету ўваходзяць толькі тыя
жывыя арганізмы, якія ўяўляюць адасобленыя, самастойныя матэрыяльныя
аб’екты. Неабходнасць вылучэння гэтай прыметы А.С. Калбасаў
абгрунтоўвае тым, што некаторыя жывыя арганізмы існуюць і ўспрымаюцца
грамадствам як арганічна неаддзельныя кампаненты іншых элементаў
прыроднага асяроддзя або іншых жывых арганізмаў. Так, напрыклад, жывыя
мікраарганізмы глебы ўтвараюць элемент якаснага стану глебы, і іх
выкарыстанне і ахова не аддзяляюцца ад выкарыстання і аховы самой глебы,
якая выступае як аб’ект зямельных праваадносін [15, c. 61-62].
П.В. Ціхі прапаноўвае замацаваць у экалагічным заканадаўстве палажэнне
аб фізічнай адасобленасці аб’ектаў жывёльнага свету, што, на яго думку,
дасць магчымасць не разглядаць у якасці аб’ектаў экалагічных праваадносін