па-ранейшаму замацоўваецца няпэўны статус юрыдычных асоб, якія вядуць
лясную гаспадарку, і прадугледжваецца ажыццяўленне імі як кіраўніцкіх, так
і карыстальніцкіх функцый.
У літаратуры прапаноўваюцца розныя варыянты вырашэння ўказанай
праблемы. Так, напрыклад, на базе юрыдычных асоб, якія вядуць лясную
гаспадарку, магчыма стварэнне дзяржаўнай установы, якая выконвае
выключна кіраўніцкія функцыі ў якасці тэрытарыяльнага органа дзяржаўнага
кіравання лясной гаспадаркай, і дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства, не
падпарадкаванага непасрэдна Мінлясгасу, якое выконвае гаспадарчыя
функцыі ў сферы рацыянальнага выкарыстання, узнаўлення, аховы і абароны
лясоў [19]. Іншы варыянт дапускае надзеленне юрыдычных асоб, якія вядуць
лясную гаспадарку, толькі кіраўніцкімі паўнамоцтвамі і перадачу функцый
па ажыццяўленню лесааднаўленчых работ іншым суб’ектам на падставе
дагавора, напрыклад, доўгатэрміновай арэнды [16, с. 19; 20].
Аб’яднанне функцый дзяржаўнага кіравання ляснымі рэсурсамі і
лесакарыстання негатыўна адлюстроўваецца на стане лясоў. Таму, з улікам
вышэйсказанага, лясное заканадаўства патрабуе істотнага змянення ў мэтах
падзелу функцый дзяржаўнага кіравання і лесакарыстання, дакладнага
вызначэння прававога стану юрыдычных асоб, якія вядуць лясную
гаспадарку; пры гэтым за аснову можа быць узяты адзін з разгледжаных
варыянтаў.
Уяўляе цікавасць пытанне аб аб’екце праваадносін лесакарыстання.
Трэба адзначыць, што ў літаратуры па агульнай тэорыі права выказваюцца
розныя меркаванні адносна вызначэння аб’екта праваадносін. У дадзеным
даследаванні мы грунтуемся на пазіцыі, згодна з якой у якасці аб’ектаў
праваадносін выступаюць матэрыяльныя, духоўныя і іншыя даброты, на
дасягненне, выкарыстанне або ахову якіх накіраваны інтарэсы бакоў
праваадносін і дзеля чаго рэалізуюцца іх суб’ектыўныя правы і абавязкі [1,
с.399].
У адпаведнасці з арт.8 ЛК, аб’ектамі лясных адносін з’яўляюцца лясны
фонд
, асобныя часткі ляснога фонду, права карыстання імі; аб’екты лясных
адносін выкарыстоўваюцца і ахоўваюцца з улікам многафункцыянальнага
значэння лясоў, а таксама прызнання іх асноўным сродкам вытворчасці ў
лясной гаспадарцы.
У залежнасці ад падстаў узнікнення адпаведных праваадносін могуць
Законам ад 27 лютага 2004г. № 271-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Лясны кодэкс Рэспублікі
Беларусь» прадугледжана замена тэрміна «дзяржаўны лясны фонд» тэрмінам «лясны фонд». Трэба
адзначыць, што да ўнясення ўказаных змяненняў у лясным заканадаўстве Рэспублікі Беларусь ужываўся
тэрмін «дзяржаўны лясны фонд» і, як правіла, «землі дзяржаўнага ляснога фонду» (напрыклад, арт.4, 6, 13,
14, глава 7 ЛК), тады як у зямельным заканадаўстве ў назве адпаведнай катэгорыі зямель адсутнічае слова
«дзяржаўны». Гэта стварала лжывае ўяўленне аб тым, што дзяржаўны лясны фонд з’яўляецца састаўной
часткай больш шырокага паняцця «лясны фонд». Аднак з улікам таго, што ўсе лясы ў Рэспубліцы Беларусь
знаходзяцца ў выключнай дзяржаўнай уласнасці (арт.13 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь [21]; арт.7 ЛК) і
землі ляснога фонду не падлягаюць перадачы ў прыватную ўласнасць (арт.38 Кодэкса Рэспублікі Беларусь
аб зямлі ад 4 студзеня 1999 г.; далей– КоЗ [22]) можна зрабіць выснову аб адзінстве ляснога фонду
Рэспублікі Беларусь, які па дзеючаму заканадаўству можа быць толькі дзяржаўным. Таму аб’ектыўна
неабходнай з’яўлялася уніфікацыя тэрміналогіі і выкарыстанне адзінага тэрміна– «лясны фонд» і,
адпаведна, «землі ляснога фонду» ва ўсіх галінах прыродарэсурснага заканадаўства.