74
1)  без  гэтага суфікса  ўзнікае  аманімія дзеясловаў  з  дзеясло-
вамі з суфіксам -ава- (-ява-): суміраваць – сумаваць (адчуваць сум,
смутак),  газіраваць – газаваць  (уключаць  матор  аўтамашыны);
2) дзеяслоў без суфікса -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і
семантычную  акрэсленасць:  фарміраваць –  асацыіруецца са зна-
чэннем адзінкі, фармаваць – з наданнем пэўнай формы;
3)  дзеяслоў  мае  вузка  тэрміналагічнае  значэнне:  юсціраваць
(‘дакладна падагнаць, адрэгуляваць, выверыць механізм, прыбор і
пад.’ –  юсціраваць  мікраскоп).
Пры  прэфіксацыі  найбольш  прадукцыйнымі  з’яўляюцца
прыстаўкі  не- (ня-) –  няпэўнасць,  нярэшта,  няздольнасць, не-
працаздольнасць,  неданясенне,  неасцярожнасць,  невыканан-
не,  неплацёжаздольнасць,  няроўнасць, (інвестыцыі)  незапла-
наваныя, (інфляцыя)  непрадбачаная,  невыкананне,  (сетка)  не-
нацягнутая, (гол)  нечаканы, (падача)  няправільная  і  інш.;
 пера- – перабудова,  пераразмеркаванне,  перастрахаванне,  пе-
равышэнне (улады,  службовых  паўнамоцтваў),  пераадрасаваць
(мяч),  перабіць  (штрафны  ўдар),  перахапіць (перадачу)  і  г.д.;
пад- –  падгрупа, падкатэгорыя,  падбухторванне,  падведам-
насць,  падследнасць,  падсуднасць,  паднаём;  без-  (бяз-) –  без-
змястоўны,  безвынікова  (аб  рахунку)  і  інш.
Ужыванне прыставак супраць-  і проці- застаецца нявыраша-
ным пытаннем. У сферы функцыянавання сустракаюцца супраць-
дзеянне  і  процідзеянне,  супрацьфаза  і  проціфаза,  супрацьлег-
ласць і процілегласць. Калі прымаць пад увагу той факт, што тэр-
міналогія імкнецца да лаканічнасці, кароткасці, то тэрміны з прыс-
таўкай проці- больш зручныя для вымаўлення, карацейшыя, і таму
гэтай прыстаўцы варта аддаваць перавагу.
Значнае пашырэнне ў працэсе прэфіксальнага тэрмінаўтварэння
знаходзяць іншамоўныя прэфіксы а-, анты-, архі-, гіпа-, гіпер-, ды-
і інш. (з  грэч.);  бі-,  дыс- (дыз-),  дэ-,  ін-,  інтэр-,  контр-, рэ-,  суб-,
супер-, ультра-,  экстра-  і  інш. (з  лац.):  асіметрыя,  асінхронны,
алагізм,  антырух,  дэзінфляцыя,  дэцэнтралізацыя,  дэнамінацыя,
дэканцэнтрацыя,  дэмаркетынг,  дэманапалізацыя,  дэнацыяналі-
зацыя,  дэвальвацыя, контрагент,  гіперінфляцыя,  гіпермаркет,
супермаркет,  рэвальвацыя,  рэімпарт,  рэінвестыцыя,  рэмарке-
тынг,  рэпрыватызацыя,  рэтрата,  рэфінансаванне,  контрата-
ка, суперкубак і інш.
Да бязафіксных утварэнняў адносяцца тэрміны, якія ўтвара-
юцца шляхам складання без выкарыстання афіксаў. Складанне (ці
кампазіцыя) аб’ядноўвае ў адну лексічную адзінку дзве або больш