
44
3. Стылістычныя сінонімы – гэта тоесныя або блізкія па зна-
чэнні словы, якія маюць розную эмацыянальна-экспрэсіўную афар-
боўку і таму належаць да розных стыляў і сфер ужывання. Прык-
лады радоў стылістычна розных сінонімаў: асілак – сілач – волат –
атлет –  здаравяк –  здаравіла –  бугай (тут  асілак  і  сілач – сты-
лістычна нейтральныя словы, волат і атлет – кніжныя, здаравяк і
здаравіла –  размоўныя,  бугай –  размоўна-грубае);  ілгаць –  бра-
хаць –  плесці;  украсці –  сцягнуць –  сперці – сцібрыць,  гультай –
абібок –  лянівец –  лайдак –  лежабока –  труцень – гультаіна –
завала і інш.
Як адну з  разнавіднасцей  сінонімаў разглядаюць 
эўфемізмы
(ад  грэч. euphemia – ‘гавару  ветліва’). Гэта  словы  і  выразы,  што
служаць для замены такіх абазначэнняў, якія ў пэўных сітуацыях
уяўляюцца таму, хто гаворыць, занадта грубымі, рэзкімі, непрыс-
тойнымі.  Напр.,  замест  спазняецца  гавораць  затрымліваецца,
папрасілі замест выгналі, поўны замест тоўсты і інш. Сваімі ка-
ранямі эўфемізмы адыходзяць у далёкае мінулае. Іх узнікненне цес-
на звязана з лексічным табу – забаронай у першабытных народаў
ужываць словы, што служылі назвамі багоў і духаў, смерці, хвароб,
некаторых жывёл, сонца, агню і пад. [2].
Антонімы (ад грэч. anti – супраць і onyma – імя) – словы ад-
ной  часціны  мовы,  якія  маюць  палярна  супрацьлеглыя  значэнні:
верх –  ніз,  белы –  чорны,  вясёлы –  сумны,  звонка – глуха,
увайсці – выйсці,  усход –  захад,  экспарт –  імпарт,  вясна –  во-
сень і інш. Антанімічная група складаецца толькі з двух слоў. Не
маюць антонімаў, як правіла, уласныя назоўнікі і назоўнікі з канк-
рэтным значэннем, лічэбнікі і большасць займеннікаў.
Антонімы могуць  абазначаць  прасторавыя і часавыя  паняцці
(неба –  зямля,  верх –  ніз,  дзень –  ноч,  лета – зіма,  поўдзень –
поўнач, пачатак – заканчэнне, імгненне – вечнасць і інш.); пачуцці,
эмоцыі,  настрой,  стан  чалавека  (шчаслівы –  няшчасны,  п’яны –
цвярозы, любоў –  нянавісць,  актыўнасць –  пасіўнасць,  весялосць –
паныласць,  смеласць –  баязлівасць,  удача –  няўдача, упэўне-
насць –  няўпэўненасць і інш.);  стан  прыроды (світанне –  змяркан-
не,  мароз – спёка, усход –  захад,  шторм –  штыль  і інш.); якасць  і
ацэнку (трывалы –  нетрывалы,  моцны –  слабы,  якасны –  няякас-
ны, высакародны –  подлы,  станоўчы –  адмоўны  і  інш.)  і  г.д.
Па структуры антонімы падзяляюцца на рознакаранёвыя і
аднакаранёвыя. У рознакаранёвых (лексічных) антонімах супраць-
легласць выражаецца рознымі каранямі ці асновамі: добры – злы,
жыццё –  смерць,  доўгі –  кароткі,  вайна –  мір,  паміраць –  на-