63
словы,  якія  абазначаюць  асоб (чалавек,  мужчына,  дзіця,  мама,
дзед і інш.), назвы асоб па прафесіі (доктар, рабочы, настаўнік і
інш.), назвы адрэзкаў часу (дзень, год, вечар і інш.), назвы надвор’я
(вецер, дождж, снег і  інш.), ландшафту (балота, лес,  поле, рака
і інш.), назвы жылля, раслін і жывёл, назвы адзення, ежы, побыту,
розныя віды дзейнасці чалавека і многае іншае.
Да пасіўнай лексікі адносяцца словы, якія рэдка ўжываюцца
ў працэсе моўных зносін людзей і маюць адценне ўстарэласці або
навізны. Таму ўсю пасіўную лексіку можна падзяліць на два разра-
ды: устарэлыя словы і неалагізмы.
Устарэлыя словы ў сваю чаргу падзяляюцца на гістарызмы і
архаізмы. Гістарызмы – гэта такія ўстарэлыя словы, якія з’яўля-
юцца назвамі тых паняццяў і прадметаў, што зніклі з рэчаіснасці
(напр., войт,  баярын,  рэкрут,  феадал,  ваявода,  бурлак,  пара-
бак,  лёкай,  гайдукі,  маёнтак,  шляхта,  кальчуга, алебарда,  муш-
кет,  жупан,  земства, эсэр  і  інш.).  Архаізмы –  гэта  ўстарэлыя
назвы прадметаў і з’яў, якія існуюць і ў наш час, але называюцца
новымі  словамі (напр.,  бортнік –  пчаляр, лемантар –  буквар,
вакацыі –  канікулы,  чало –  лоб, лік –  твар, раць –  войска, лілея –
лілія,  падлоўчы –  ляснічы,  модлы –  малітва,  бібліялогія –  кніга-
знаўства і інш.).
Устарэлыя словы выкарыстоўваюцца і як нейтральныя словы
(у навуковых працах па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі), і як стылі-
стычны сродак у творах мастацкай літаратуры для перадачы кала-
рыту адпаведнай эпохі.
Неалагізмы  (грэч. neos – новы, logos – слова) – гэта  словы,
якія з’явіліся ў мове як назвы новых прадметаў ці з’яў рэчаіснасці
і  не  страцілі  адцення  навізны (напр.,  кансэнсус, бартэр,  брокер,
лецішча,  брыфінг,  менталітэт,  параза,  вертыкальшчык, рэф-
лексія,  маніторынг і інш.). Паколькі неалагізмы  абазначаюць, як
правіла, важныя для грамадства паняцці, прадметы, з’явы, яны хутка
страчваюць адценне навізны, свежасці і становяцца спачатку сло-
вамі ў пэўнай ступені прафесіянальнымі, а затым і агульнаўжываль-
нымі. Так, новыя словы 60–80-х гадоў ХХ ст. сваёй разнастайнай
тэматыкай  звязаны з асваеннем космасу (касманаўт, касмадром,
касмапорт,  баракамера,  касмалогія  і  інш.), з  развіццём  новых
галін  навукі (вірусалогія,  геранталогія,  мікраэлектроніка, нар-
калогія, псіхалінгвістыка і інш.), навукова-тэхнічнага прагрэсу (ла-
зер,  нейлон,  ратапрынт,  бойлер,  батыскаф,  электрамабіль  і
інш.), спорту (аўтаралі, біятлон, юніёр і інш.), медыцыны (алер-
гія,  стрэс, халестэрын,  канцэраген  і  інш.) і  г.д.,  сёння  ўспрыма-