58
сарафан,  балван,  балда,  лафа (салдацкае  жалаванне;  выгода),
атаман,  кінжал,  халва, плоў, айва, гарбуз,  бархан,  туман,  бу-
ран,  торба,  чамадан  і  інш.;
в) грэцызмы трапілі ў нашу мову яшчэ ў старажытнасці ў су-
вязі з прыняццем хрысціянства. Пераважна гэта словы навукі, ас-
веты, культуры, мастацтва, адукацыі: ікона, царква, алфавіт, ар-
фаграфія,  графіка,  кафедра,  бактэрыя,  дыягназ, трахея,
мікроб, іон,  істэрыя,  філалогія,  лексіка,  алебастр, акіян,  кіт,
дэльфін,  эпоха,  элегія,  камедыя  і  інш.;
г) лацінізмы ў нашу мову прыйшлі праз польскую, чэшскую і
іншыя  заходнееўрапейскія  мовы:  каляндар,  прафесія,  доктар,
літара,  нацыя, тэкст,  легенда,  ангіна, вакцына,  інфаркт,  вірус,
бацыла,  біцэпс,  імпульс,  інстытут,  лекцыя, глобус,  экзамен,
абітурыент, аратар і інш.;
д)  германізмы:  афіцэр,  маўзер,  лагер, штаб,  фронт,  фланг,
алкаголь,  бутэрброд,  цукар,  вафля,  гальштук,  партвейн,  паштэт,
бінт,  аспірын,  гантэлі,  цэйтнот,  гросмайстар,  штраф і інш.;
е)  галіцызмы (з  французскай  мовы): акардэон,  баль,  вальс,
вернісаж,  жанр,  журы,  раяль,  бігудзі,  памада,  адэкалон, гар-
нітур, бра, вітрына,  атэль, кавалер, какетка, камандор,  гараж,
кабіна,  сапёр,  баржа,  міна,  маршал,  карабін,  лікёр,  кампот,
марынад і інш.;
ё)  англіцызмы:  аўт,  бокс,  гандбол, футбол,  клуб,  трактар,
мічман,  снайпер,  бар,  піжама,  плед,  вельвет,  джынсы,  віскі,
пунш,  джэм, бекон,  крэкер,  кактэйль, кекс,  джунглі,  лідар,
мітынг і інш.;
ж) італізмы: акорд, арыя, бас, флейта, опера, маэстра, кар-
навал,  гірлянда,  саната,  палац,  вермішэль,  макарона,  памідор,
лаванда,  інтанацыя,  кар’ера,  бандыт,  фашызм і  інш.;
з)  з  галандскай:  бакен, баркас,  боцман,  канвой,  марціра,
дамкрат,  брас,  краб, апельсін  і  інш.;
і)  з  іспанскай:  арлекін,  балеро,  гітара,  румба,  танга,  самб-
рэра, какаін і інш.;
к) з фіна-ўгорскіх (фінскай, карэльскай, эстонскай, комі): кілька,
навага,  салака,  сёмга, тундра,  нарты,  сані  і  інш.;
л) з кітайскай: чай, жэньшэнь;
м)  з  японскай:  івасі,  соя,  кімано,  самурай, цунамі,  каратэ,
дзюдо і інш.
Пранікненне іншамоўных слоў – з’ява заканамерная для лю-
бой мовы. Гэта вынік палітычных, гандлёвых, эканамічных і куль-
турных сувязей, цесных моўных кантактаў народаў свету. Запазы-