людзьмі, забяспечвалася магчымасць перадаваць з пакалення ў пакаленне
эстафету назапашаных ведаў і досведу. Захавальнікамі традыцый звычайна
былі жрацы, настаўнікі, вяшчуны, якія, па сутнасці, ажыццяўлялі свайго роду
рэдагаванне, адсейваючы неістотнае і захоўваючы каштоўныя фальклорныя
факты.
Фальклор быў сродкам лучнасці грамадства ў галіне інфармацыйнай
спадчыны. Да вусных тэкстаў можна было нешта дадаваць, але змяняць тое,
што пацверджана практыкай, не дазвалялася. У гэтым працэсе бралі ўдзел
многія пакаленні спевакоў, казачнікаў, якія шматкроць узнаўляючы
фальклорныя тэксты, паступова адшліфоўвалі іх, даводзілі да адпаведнасці з
прынятымі традыцыямі і нормамі. І. Бунін у апавяданні “Лірнік Радыён”
апісвае такі момант апрацоўкі народнай песні: “Диктовал Родион ласково и
снисходительно, повторяя одно и то же по несколько раз, и порою
останавливался, сдерживая легкую досаду, когда я ошибался. А чем я был
виноват? Некоторые стихи он говорил то так, то сяк, кое-что улучшая по
своему вкусу» [Бунин И. А. Рассказы. – М., 1982, с. 33].
Асноўныя жанры беларускага фальклору, якія ўзніклі яшчэ ў глыбокай
старажытнасці, засталіся нязменныя дагэтуль, некаторыя ж трансфармаваліся
і змяніліся пад ўплывам грамадска-палітычных і культурных чыннікаў, а
таксама свядомасці народа. Напрыклад, казачныя традыцыі развіваліся
запаволена і неаднолькава ў залежнасці ад жанравых разнавіднасцяў.
Характэрным было ператварэнне этыялагічных легенд і твораў на біблейскія
сюжэты ў сатырычныя пародыі. Узнікалі пераходныя творы з рысамі казак і
апавяданняў. Сёння шырока вядомыя песня, прыпеўка, анекдот, жарт,
прыказка і прымаўка, загадка. Казачная ж традыцыя паступова страчваецца,
аналагічнае становішча з легендамі і паданнямі [6, с. 347 -- 349].
Рэдагаванне зместу фальклорных твораў асабліва выразна праяўляецца
пры параўнанні аднаго і таго ж тэксту, запісанага ў розных мясцовасцях
Беларусі. Кардынальных зменаў, як правіла, не назіраецца, апрацоўка твора
можа быць зроблена толькі на ўзроўні персанажаў, пабочных сюжэтных ліній
ці апісання побытавых сцэн; моўна-стылёвыя праўкі зазвычай прадыктаваны
дыялектнай нормай, што дае магчымасць вызначыць мясціну паходжання
твора. У прыватнасці, запісаныя М. Федароўскім песні з паўднёва-заходняй
Беларусі і ўсходняй Польшчы, у гэтым сэнсе могуць быць выдатным узорам
рэдактарскай апрацоўкі фальклорных тэкстаў. Вучоны-фалькларыст старанна
запісваў усе варыянты адной і той жа песні, усе версіі і нават паўтараў
тэксты, дзе былі адзінкавыя моўныя адрозненні, г.зн. адрозненні на ўзроўні
граматыкі ці фанетыкі. Напрыклад:
I. Zachacieła stara baba II. Zashacieła baba da zabahacieci,
Zaraz zbahacieci, Pasadziła kurapatwu, kab wywieła dzieci.
Pasadziła rabu kurku Wypuściła baba na padwuorje paści,
12