Пісьменнік звяртаў увагу на тое, што вельмі часта ў нас, калі гутарка
ідзе пра чысціню беларускай мовы, клапоцяцца толькі пра тое, каб ў мову не
трапілі словы з іншых моў, перадусім з рускай. Аднак, калі ў роднай мове
мове ёсць сваё слова, то, вядома, няма патрэбы ўводзіць чужое. Пры гэтым
часам забываюць на іншыя элементы, якія псуюць мову – архаізмы,
правінцыялізмы, няўдалыя наватворы. “Чытаем, бывае, той ці іншы твор –
здаецца, ніводнага небеларускага слова няма, -- відаць, што аўтар пастараўся
ў гэтым сэнсе, -- а сказ тым часам гучыць не па-беларуску… Тут мы
ўпіраемся ў пытанне, якой мовай чалавек думае. Мыслі чалавека, нават калі
яны не выказваюцца, усё роўна набываюць канкрэтнае афармленне ў слове і
фразе. А паколькі безнацыянальнай мовы няма, то зразумела, што чалавек
мысліць пэўнай нацыянальнай мовай”, -- такім чынам тлумачыць Кандрат
Крапіва прычыну шматлікіх памылак на старонках друкаваных тэкстаў. А
каб выказаныя меркаванні мелі падставу, прыводзіць шмат прыкладаў
грубага парушэння лексічнай нормы беларускай мовы. Напрыклад: “ при
виде этой картины я впал в уныние – пры выглядзе гэтай карціны я ўпаў у
смутак”. Кандрат Крапіва піша, што лепш было б сказаць проста: мне сумна
стала, калі я ўбачыў гэтую карціну.
Паводле меркавання пісьменніка, найбольш псуюць літаратурную мову
канцылярызмы, якія спрэс запанавалі ў публіцыстычных і навуковых
матэрыялах. Напрыклад, у нарысе Яфіма Садоўскага “Станкабудаўнікі”,
сустракаюцца выразы накшталт: “Дакладнае вока токара паслужыла
каштоўнай дапамогай для канструктараў”. Кандарат Крапіва лічыць, што
супрацоўнікі беларускіх часопісаў мала дбаюць пра чысціню мову, асабліва
гэта адносіцца да галоўнага літаратурнага часопіса “Полымя”.
Асаблівую ўвагу звярнуў пісьменнік, знаўца беларускага слова, на
мову мастацкіх твораў. Рэдактарскія заўвагі былі зроблены па аповесці
Хадкевіча “Рэха ў гарах”. Адносна ўрыўка “А ў галаве Паўлы стаяў
сапраўдны шум ад калавароту думак. Мазгі працавалі напружана: іх работа
ішла ў двух кірунках. Яны штампавалі загадзя завучаныя словы, якімі яна
адказвала Фуксу і разам з тым імкнуліся хутчэй асэнсаваць становішча”
Кандрат Крапіва пісаў, што такімі словамі нельга перадаць пачуцці жанчыны,
якая трапіла ў бяду. Выходзіць, што ў яе “не галава, не сэрца, а нейкі
механічны цэх, дзе мазгі штампуюць загадзя завучаныя словы”.
Іншая фраза ў тэксце аповесці мела двухсэнсоўнасць, на што і звярнуў
увагу Кандрат Крапіва. “Яна адчула, як кожная часцінка яе істоты
напружылася, гатовая да ўсяго, што выпадзе на яе долю” – невядома, на
чыю долю ўпадзе: жанчыны ці часцінкі?
Сустракаюцца ў аповесці “Рэха ў гарах” шматлікія сэнсавыя памылкі,
што ўзнікаюць у выніку няведання лексічнага значэння слова: захінуўся ў
куток (захінуцца ў што-н., г.зн. накрыцца), упіўся рукамі ў абаранак руля
(упіцца можна зубамі, а рукамі абхапіць, сціснуць), адштурхнуў газету
76