памылковыя лічбы. Такія наклейкі можна сустрэць амаль ва ўсіх вядомых
экземплярах кнігі.
Вельмі доўга ішла падрыхтоўка да выдання “Астрожскай бібліі”
(1581). Пошук і праверка розных варыянтаў і рэдакцый Бібліі занялі некалькі
гадоў. За аснову быў узяты спіс знакамітага Генадзіеўскага рукапісу, копія
якога была атрымана з Масквы з дазволу Івана Грознага. Аднак падрыхтоўка
тэксту і рэдактарская праца выявілі значную колькасць недакладнасцяў у
тэксце. З гэтай прычыны ў розныя краіны, да патрыярха
канстанцінопальскага і нават у “римские пределы”, былі выпраўлены
ўпаўнаважаныя, каб яны знайшлі там і прывезлі адтуль “зводов добре
неправленых” [2]. У друкаваным тэксце “Апостала”, параўнальна з
рукапісным (паводле Г. І. Каляды), сустракаецца шмат выпраўленняў
І. Фёдарава: ужыты словы, якіх не было ў рукапісным тэксце, зменена
арфаграфія ў адпаведнасці з тагачаснай нормай. Некаторыя іншамоўныя
словы перададзены рускімі адпаведнікамі (макелія грэч. – торжище;
климаты лац. – страна; крадоводя грэч. – прельщая і інш.). Разам з гэтым
сустракаліся і праўкі адваротнага характару: уласная лексіка замянялася на
запазычаную, як, напрыклад: състав – ипостась; съставление – стихии і
інш. Устарэлай лексікі І. Фёдараў стараўся ўнікаць, а падбіраў
агульнавядомыя словы дзеля лепшага разумення тэксту. Так, у “Апостале”
слова пищаль (да XVI ўжывалася са значэннем ‘свирель’ (бел. жалейка),
пазней – ‘зброя’) папраўлена на ‘сопель’. У рукапісных тэкстах слова щегы
было шматзначным , а ў названым вышэй тэксце І. Фёдараў ўжывае яго ў
значэнні ‘ведзьмакі’. У выразе “Блюдете псы, блюдете злыа делателя”
дзеяслоў блюсти мог успрымацца па-рознаму, таму што яго выкарыстоўвалі
як у прамым, гэтак і ў пераносным значэнні. У “Апостале” чытаем:
“Блюдетеся от псов, блюдетеся от злых делателей” [3, с. 28] і інш.
Вядома, што рэдактарская дзейнасць І. Фёдарава, як і іншых друкароў
тае пары, у сваёй аснове мела асветніцкі характар. Таму невыпадкова, што
найбольшая ўвага надавалася тэксту, каб, непарушыўшы змест, наблізіць яго
да нормаў тагачаснай пісьмовай мовы. Гэта была цяжкая і складаная праца,
якая забірала шмат часу на пільную зверку з першакрыніцамі, а таксама на
пошукі ўласных лексічных сродкаў. Вышэйсказанае дае грунтоўныя
падставы, каб у асобе І. Фёдарава бачыць не толькі друкара, выдаўца кніг,
але перадусім прафесійнага, высокаадукаванага рэдактара.
Пытанні для замацавання матэрыялу:
1. У энцыклапедычным даведніку “Францыск Скарына і яго час”
напісана: “Фёдараў Іван… рускі асветнік, заснавальнік кнігадрукавання ў
Расіі і на Украіне” (с. 531). Як, на вашу думку, у гэтым кантэксце можна
трактаваць магчымае беларускае паходжанне І. Фёдарава і той факт, што ў
Расіі ён працаваў толькі з 1550 па 1566 год, а з 1566 па 1583 год -- на
тэрыторыі ВКЛ (Польша і Украіна)?
35