3. Прыёмы творчага падыходу Ф. Скарыны да перакладу і рэдагавання
тэкстаў Бібліі.
У гісторыі ўсходнеславянскага кнігадрукавання Францыск Скарына
вядомы як перакладчык і рэдактар кніг Бібліі. Ён пераклаў тэксты Святога
Пісьма на старабеларускую мову, напісаў да іх прадмовы і пасляслоўі,
скараціў тэкст, патлумачыў незразумелыя словы і звароты.
Крыніцамі для перакладу паслужылі “Біблія чэшская ў Венецыі
друкаваная” (1506), асобныя кнігі царкоўнаславянскай Генадзіеўскай біблііі
(1499), лацінскі пераклад Бібліі сярэднявечных багасловаў Ераніма
Блажэннага і Нікала дэ Ліра, пераклад Бібліі на польскую мову (аўтар
невядомы). Гэта сведчыла, што да выдавецкай дзейнасці Ф. Скарына
рыхтаваўся яшчэ падчас навучання ў Кракаўскім універсітэце.
Перакладаючы кнігі Бібліі на зразумелую “простым людзям
паспалітым” мову, адзначае У. Свяжынскі, Ф. Скарына свядома пазбягае
запазычанняў, таму ў перакладных тэкстах лацінізмы, грэцызмы, гебраізмы
адсутнічаюць. Захаваўшы традыцыйную ў славянскім праваслаўным свеце
царкоўнаславянскую моўную аснову для Бібліі, Ф. Скарына шырока
выкарыстаў беларусізмы. Запаўняючы свае прабелы ў веданні
царкоўнаславянскай мовы, ён ужывае чэхізмы і паланізмы. У выніку мова яго
выданняў аказалася адным з узораў беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай
мовы, спецыфічнай асаблівасцю якога з’яўляецца выразны польскі і чэшскі
ўплыў. Лексіка, марфалогія і сінтаксіс скарынаўскіх выданняў добра
даследаваныя беларускімі лінгвістамі, таму з пэўнасцю можна гаварыць, што
значную частку пражскіх выданняў складаюць беларусізмы: баламут, вежа,
гай, господаръ, гулня, дочка, згода, клопот, кривда, кут, матка, моцъ,
помста, промень, смуток, сусед, шибеница, втекати, гледети, дбати,
досегати, жадати, заховати, зрозумети, лаяти, мовити, обецати,
пановати, працовати, привитати, ховати, даремный, дорослый,
досконалый, дужий, збройный, лепший, клопотный, моцный, пилный,
смутный і інш. Марфалагічныя асаблівасці адзначаюцца ў выкарыстанні
роднага склону назоўнікаў мужчынскага роду з канчаткамі –у/ю: веку, ветру,
возу, дому,полону, цвету, часу і інш., канчаткаў прыметнікаў роднага склону
жаночага роду –ое/ее: велікое славы, чужее земли і інш.
Як рэдактар Ф. Скарына творча і смела падышоў да выдання кніг
Бібліі, рэалізоўваючы мэту сваёй працы – асветніцкую.
1. Парушыў парадак размяшчэння кніг Бібліі, прыняты як
праваслаўнай, гэтак і каталіцкай цэрквамі. Выдаў найперш кнігі
пазнавальныя, навучальныя, здольныя служыць аб’ектам
эстэтычнага ўспрымання – “Псалтыр” 1517, кніга “Іоў”,
“Прыпавесці Саламона”, “Ісус Сірахаў” – і толькі пасля кнігі,
прызначаныя для пазнання веры, існасці Бога, пра паходжанне свету
23