На белорусском языке.
Для разумення феномена польскай грамадскасці беларускіх і літоўскіх
земляў у ХIХ — пачатку ХХ ст. уяўляецца вельмі важным асвятленне
праблемы радаводу мясцовых палякаў. Цэнтральнымі тут з'яўляюцца
пытанні пра памеры міграцыі насельніцтва з этнічных польскіх земляў
у Беларусь і Літву і пра сутнасць працэсаў паланізацыі. Якія ж
асноўныя падыходы навукоўцаў Беларусі, Літвы і Польшчы да азначаных
праблем?